Анатоль Лябедзька: "Арышт сына — гэта спецаперацыя, накіраваная супраць мяне"
Анатоль Лябедзька / Еўрарадыё
Дарадца Святланы Ціханоўскай Анатоль Лябедзька лічыць, што затрыманне яго сына Арцёма — гэта спроба націснуць на яго. У Арцёма ёсць свая грамадзянская пазіцыя, але палітыкай ён не займаўся.
"Арышт сына — гэта спецаперацыя, накіраваная супраць мяне", — заявіў Лябедзька ў размове з рэсурсам "Позірк" Паводле яго слоў, у яго ёсць усе падставы меркаваць, што пасля затрымання сына спачатку адвезлі на "гутарку" ў КДБ і толькі потым у РУУС. Адмаўляцца ад палітычнай дзейнасці Анатоль Лябедзька не мае намеру. Кажа, што будзе працягваць займацца тым, што робіць, бо лічыць гэта важным для краіны і людзей.
Арцёма Лябедзьку затрымалі ўвечары ў аўторак, 28 сакавіка. На наступны дзень адбыўся суд, які арыштаваў сына палітыка на 15 сутак па абвінавачванні ў нецэнзурнай лаянцы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.