Сыну палітыка Анатоля Лябедзькі далі 15 сутак
Арцём Лябедзька / Фота са старонкі Анатоля Лябедзькі ў Facebook
Сыну палітыка Анатоля Лябедзькі Арцёму далі 15 сутак адміністрацыйнага арышту. Па версіі сілавікоў, ён "прыйшоў да будынку Кастрычніцкага РУУС [Мінска] і брыдка лаяўся, размахваў рукамі і чапляўся да супрацоўнікаў міліцыі". Суддзя Алена Жывіца міліцыянерам ахвотна паверыла. "Мярзотнасць без берагоў…", — так пракаментаваў гэта бацька асуджанага.
Пра затрыманне Арцёма Лябедзькі стала вядома напярэдадні. "Сёння забралі майго сына, — пісаў Анатоль Лябедзька. — Толькі за тое, што ён Арцём Лябедзька, што ён мой сын. Самае мярзотнае, калі пачынаюць распраўляцца з роднымі, бяруць у закладнікі тваіх блізкіх".
Былы лідар Аб'яднанай грамадзянскай партыі жыве за мяжой. Раней у Беларусі яго таксама затрымлівалі. Цяпер ён з'яўляецца дарадцам Святланы Ціханоўскай па канстытуцыйнай рэформе і міжпарламенцкай супрацы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.