Анатоля Лябедзьку наведалі два "супрацоўнікі крымінальнага вышуку"

Візіт дадому да кіраўніка Аб'яднанай грамадзянскай партыі яны нанеслі а 6-й гадзіне раніцы. Як распавёў сам Лябедзька, невядомыя праз дзверы заявілі яму, што маюць нейкую справу. Лідар АГП дзверы невядомым не адчыніў, прапанаваўшы ім прыйсці пазней з усімі неабходнымі дакументамі. Аднак невядомыя "супрацоўнікі" пазней так і не аб'явіліся.

Лябедзька кажа, што не ведае, з чым звязаны гэты візіт. Магчыма, мяркуе палітык, гэта выклікана нядаўняй прэс-канферэнцыяй экс-падпалкоўніка міліцыі Мікалая Казлова. Нагадаем, што Казлоў распавёў пра фальсіфікацыі на парламенцкіх выбарах 2008 года. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі