Андрэя Саннікава затрымалі ў мінскім аэрапорце
Лідэра грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь" Андрэя Саннікава беларускія памежнікі затрымалі ў аэрапорце "Мінск-2". Як інфармуе "Хартыя'97", апазіцыйны палітык выпраўляўся ў Лондан, каб прыняць удзел у міжнароднай канферэнцыі. Па словах Саннікава, беларускія памежнікі забралі ў яго пашпарт. Прычынаў затрымкі не назвалі.