Анемпадыстаў: “Мастацтва не дае адказы, а толькі ставіць пытанні”
Еўрарадыё паразмаўляла з мастаком і паэтам Міхалам Анемпадыставым з нагоды 10-годдзя з дня выхаду “Народнага альбома”
Маша Яр, Еўрарадыё: Што такое “Народны альбом” для спадара Анемпадыстава? Ці працуе правіла “добрага віна” для яго, калі чым больш гадоў, тым больш смачны напой атрымліваецца?
Міхал Анемпадыстаў: Вось такое прафесійнае журналісцкае пытанне: мне лёгка адразу адказваць. Так, працуе! Калі канкрэтызаваць, то гэта выглядае так: канцэрты ў першую чаргу ідуць на карысць музыкам. Яны, мне падаецца, увогуле перасталі рэпетаваць. Натуральна, што з кожным канцэртам гэтага вопыту і ведання тэмы ўсё больш і больш. Таму і з’яўляецца месца для розных імправізацыяў і жартаў. А з майго пункту гледжання, як канферансье, становіцца ўсё больш і больш складана каментаваць адно і тое ж.
ЕРБ: Дык а што такое для вас “Народны альбом?”
М. А.: Калі дазволіце, не буду адказваць на гэтае пытанне… Баюся я такіх хітра сфармуляваных пытанняў. Шчыра, ня ведаю, што адказаць.
ЕРБ: На ваш погляд, якая песня самая ўдалая на плытцы? І таксама які трэк самы любімы ў спадара Анемпадыстава?
М. А.: Безумоўна, самая любімая і самая ўдалая – “Простыя словы”. І нават няма чаго дадаць.
ЕРБ: Ці няма жадання нешта змяніць у “Народным альбоме?” Можа, каго запрасіць спяваць? Можа, што выкінуць ці дадаць у складанку?
М. А.: Лявон Вольскі, які шмат зрабіў для складанкі і з’яўляецца асноўнай дзеючай асобай на сцэне, лічыць, што не трэба нічога дадаваць. Я думаю, што ён мае рацыю. “Народны альбом” – поўнасцю завершаны прадукт: як атрымаўся, так і атрымаўся! Таму не варта яго паляпшаць. Але на кожным канцэрце могуць быць розныя адхіленні і імправізацыі. Але мы самі не ведаем, што будзе – і ў гэтым увесь цымус!
ЕРБ: Гледзячы на тое, як успрымае публіка “Народны альбом” праз 10 год пасля выхаду плыткі, узнікае такое пытанне: ці магчыма ў будучыні зладзіць трыб’ют легендарных песень?
М. А.: Мне заўсёды падабаецца ідэя трыб’ютаў, нават калі гаварыць і не пра “Народны альбом”. Мне падаецца, што трыб’ют як з’ява больш культурна-творчая, чым музычная. Ён дазваляе звязаць розных людзей, розныя стылі і нават розныя пакаленні. Такая рэч проста неабходная для таго, каб існавала культура наогул, і канкрэтна музычная ў прыватнасці. У выпадку з “Народным альбомам” я такую ідэю толькі вітаў бы!
ЕРБ: А маглі б назваць некалькі імёнаў выканаўцаў, з якімі б вам было цікава працаваць над трыб’ютам?
М. А.: Мог бы, але не буду. Таму што тады я мушу сесці і падумаць. Інакш я проста назаву тых людзей, якія ў гэты момант сядзяць у мяне ў галаве. Аднак першае, што прыходзіць у галаву, гэта Руся, таму што нядаўна з ёй размаўляў. Варашкевіч, таму што прыйшоў падтрымаць усіх на канцэрт у “Фартуну”. IQ48, таму што я пішу для іх тэксты. У любым выпадку, гэта будуць людзі, якіх я ведаю. Аднак я ўпэўнены, што існуе шмат вартых для гэтай справы людзей, якіх я, на жаль, не ведаю.
ЕРБ: Вось вы пішаце тэксты шмат каму – ад Касі Камоцкай, да IQ48. А ці ёсць у спадара Анемпадыстава ўлюбёныя стылі музыкі?
М. А.: Я не раб стылю ці стыляў. Вельмі добра, калі такая рэч ёсць. Стыль, безумоўна, паказвае, што ёсць пэўны густ і разуменне таго, што ты робіш. Калі ты працуеш не ў рамках нейкага стылю, то можна зрабіць свой уласны. Апошні час я менш слухаю агрэсіўную музыку, таму што мне хапае і так негатыўных эмоцыяў. Наогул, мне падабаецца тая музыка, у якой словы – важная частка. Цяжка так адназначна сказаць, якую музыку я слухаю. Часам, напрыклад, я слухаю музыку сваёй дачкі, таму што яна захоўвае яе на маім камп’ютары. Часам бывае вельмі цікава!
ЕРБ: Уявіце сабе сітуацыю: Вам гавораць, што беларуская культура – гэта толькі ўсяго толькі сплаў польскай, габрэйскай, рускай… Што адкажа спадар Анемпадыстаў на такое сцвярджэнне?
М. А.: А я ўзяў бы і згадзіўся! Толькі потым адразу б дадаў, што любая культура – сінтэтычная з’ява. Ну, няма ніводнай культуры ў свеце, акрамя, можа, выспавых, якія б фармаваліся без уплыву іншых. Усе суседнія з беларускай культуры сфармаваліся пад уплывам іншых. Гэта факт.
ЕРБ: А калі б які-небудзь замежны грамадзянін запытаў у Міхала Анемпадыстава: хто ён такі? Што б вы адказалі?
М. А.: Я б аджартаваўся. Гэта ж такое пытанне рытарычнае. Адказ на яго можна чакаць усё жыццё.
ЕРБ: Мастацтва не дае адказы – яно толькі ставіць пытанні. Гэта агульнаеўрапейская культурная традыцыя.

“Простыя словы”

Трыб’юту “Народнага альбома” – быць!!!

“Мастацтва не дае адказы, а толькі ставіць пытанні…”