Анфімаў паабяцаў, што ў Беларусі будуць лавіць валютчыкаў

Камітэт дзяржаўнага кантроля прыме неабходныя меры супраць актывізацыі ў Беларусі валютчыкаў. Пра гэта заявіў яго кіраўнік Леанід Анфімаў.

Як вядома, з сённяшняга дня банкі ў Беларусі будуць браць збор у 30% пры продажу валюты. Гэта робіцца для "недапушчэння развіцця негатыўных тэндэнцый на валютным і фінансавым рынку Беларусі".

Дэпартамент фінансавых расследаванняў павінен забяспечыць маніторынг і аператыўнае суправаджэнне сітуацыі на валютным рынку. Такую задачу яму ўчора паставіў Анфімаў. Ён не выключае, што ў Беларусі можа ўзнікнуць ценявы рынак продажу валюты.

"Будзем змагацца супраць гэтых негатыўных праяваў", — цытуе словы кіраўніка КДК Леаніда Анфімава БЕЛТА.

“Чорная” пятніца: на пакупку долара ўвялі камісію ў 30% — храналогія

Фота — Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі