Анфімаў: Я б мог зараз палову складу міністэрства ЖКГ арыштаваць!
Камітэт дзяржкантроля Беларусі завяршыў праверку сістэмы жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Пра гэта ў эфіры тэлеканала АНТ заявіў старшыня камітэта Леанід Анфімаў:
"На эмоцыях я б мог зараз арыштаваць палову складу міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі, але якую рэакцыю гэта выкліча ў грамадстве? Я думаю, што неадназначную, можа быць, нават рэзка адмоўную пасля таго, як ўсё ужо супакоілася... Хапаць сёння ўсіх запар, я думаю, гэта не зусім правільна будзе. Вось калі будзе акт праверкі, тады мы ўбачым, хто канкрэтна вінаваты і ў чым, тады паследуе тое, пра што я казаў".
Таму пакуль Анфімаў не назваў чыноўнікаў, у адносінах якіх будуць распачатыя крымінальныя справы.
Як вядома, даручэнне Камітэту дзяржкантроля дэталёва разабрацца ў сістэме фармавання тарыфаў на камунальныя паслугі ў лютым даў Аляксандр Лукашэнка. За гэты час было распачата больш за 20 крымінальных справаў.