Аніматары з 11 краінаў пакажуць мульцікі на “Анімаеўцы-2009”.

42 мультфільма з 11 краінаў будзе сёлета прадстаўлена ў конкурснай праграмме фэста “Анімаеўка-2009”, што пройдзе 24–26 верасня ў Магілёве. Усяго ж на ўдзел у конкурсе прэтэндавала 98 работ з 16 дзяржаў. Упершыню на анімацыйныфэсце з’явяцца мультфільмы з Германіі, Азербайджана і Ірана. Шмат імёнаў сёлета прадставіць “Беларусьфільм”: Ігар Волчак ("Як Несцерка пярсцёнак шукаў"), Ірына Кадзюкова ("Сумная аповнсць пра каханне"), Уладзімір Пяткевіч (""Жыла-была апошняя мушка), Аляксандра Ленкіна ("Пра сяброўства Шарыка і лётаючаю талерку"), Міхаіл Тумеля (экранізацыя беларускіх прыказак і прымавак).

Ля кінатэатра “Радзіма” ўпершыню ў гісторыі фэста будзе ўсталяваны светадыёдны экран, дзякуючы якому да “Анімаёўкі” змогуць далучыцца нават мінакі.

Нагадаем, што сама “Анімаеўка” праводзіцца ўжо 12 раз. Міжнароднае журы конкурса сёлета ўзначаліць заслужаны дзеяч мастацтваў Расеі Леанід Насароў, аўтар анімацыйных твораў “Рыжы, рыжы, канапаты”, “Антошка”, “Вясёлая карусель”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі