Аніпяркоў: замацаваць пазітыўны іміджавы код нашага народа — мая ідэя

Аніпяркоў: замацаваць пазітыўны іміджавы код нашага народа — мая ідэя

24 траўня ў эфіры Еўрарадыё — гісторык, кандыдат гістарычных навук Вадзім Аніпяркоў.

Беларусы здолелі “перапісаць” свой іміджавы код. Стала відававочна, што сёння для людзей не “чарка і шкварка” стаяць на першым месцы, а правы чалавека, павага і дэмакратычныя каштоўнасці. І гэта сёння аб’ядноўвае беларусаў, незалежна ад таго, на Захад ці на Усход яны арыентуюцца і на якой мове гавораць, перакананы Вадзім Аніпяркоў.

Пра тое, якое месца ў гэтым новым іміджавым кодзе беларусаў займае пытанне беларускай мовы і беларушчыны і як нам гэты свой новы код захаваць, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Вадзімам Аніпярковым.

Набыць кнігу "Беларуская нацыянальная ідэя" (PDF) можна тут

Трансляцыю можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", Twitter.

Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінна быць у кожнай нацыі. Кіраўнік сённяшняй незалежнай Беларусі перакананы, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць.


Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй націдэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта ўзяць ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў?


На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х”, якую па-ранейшаму вядуць рэдактар Еўрарадыё Зміцер Лукашук і маскоўскі філосаф Максім Гаруноў.


Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы.


Праграма выходзіць штотыдзень у панядзелак і чацвер у 14:00.


Партнёры праграмы — крама з нацыянальным каларытам Symbal.by і грамадская кампанія "Годна".


Папярэднія выпускі праграмы "Ідэя Х" можна глядзець тут:


Нацыянальная ідэя

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі