Анісім не пойдзе на прэзідэнцкія выбары, калі ў іх будзе ўдзельнічаць Лукашэнка

Алена Анісім ў студыі Еўрарадыё
Алена Анісім ў студыі Еўрарадыё

Экс-дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Алена Анісім адмаўляецца ўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, калі ў іх будзе ўдзельнічаць дзеючы кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка. Пра гэта Анісім заявіла на Сойме Партыі БНФ, які прайшоў у Мінску 21 снежня.

Анісім лічыць, што перад выбарамі апазіцыя магла б правесці кампанію па зборы подпісаў за няўдзел Лукашэнкі ў выбарах. Яна заявіла, што гатовая весці перамовы аб супрацоўніцтве падчас прэзідэнцкай кампаніі з Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыяй (Грамада) і Партыяй БНФ.

"З астатнімі структурамі я буду размаўляць, калі атрымаю падтрымку гэтых двух структур", цытуе Алену Анісім "Беларуская праўда". Аднак сённяшні Сойм Партыі БНФ не прыняў ніякіх рашэнняў аб падтрымцы прэзідэнцкай кампаніі былой дэпутаткі.

Алена Анісім заявіла пра прэзідэнцкія амбіцыі адной з першых, амаль год таму. Аналагічную заяву аб удзеле ў выбарах-2020 Аляксандр Лукашэнка зрабіў 17 лістапада 2019 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі