Антанта 2.0, “украінскі фронт” Лукашэнкі, твар Пуціна — стрым з Усавым
Вайна ва Украіне прымусіла лідараў свету задумацца пра стварэнне новых ваенна-палітычных хаўрусаў і кааліцый. Калі Масква робіць стаўку на далучэнне ці больш шчыльнае аб’яднанне з сатэлітамі і штучнымі дзяржаўнымі новаўтварэннямі кшталту так званых “ЛДНР”, то Брытанія задумваецца аб стварэнні нечага кшталту сучаснага варыянта Антанты.
Ці варта чакаць рэферэндуму аб уваходжанні Беларусі ў склад Расіі? Чаму аднавіліся размовы сярод заходніх палітыкаў пра неабходнасць дапамагчы Пуціну “захаваць твар”? Ці магчымае з’яўленне Антанты 2.0? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае кіраўнік варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктар палітычных навук Павел Усаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.