Антыбеларускасць: ад таксічных паблікаў да прарасійскіх сайтаў
Пра тое, што Беларусь па самыя вушы знаходзіцца пад расійскім інфармацыйным уплывам дзякуючы трансляцыі на нашай тэрыторыі расійскіх тэлеканалаў, эксперты і палітыкі кажуць даўно. Але пагроза ледзь не большая ідзе не з боку расійскіх СМІ, а праз таксічныя паблікі ў сацсетках кшталту “УКантакце”, “Аднакласнікі” і гэтак далей. А ёсць яшчэ прарасійскія сайты.
Чаму асобныя паблікі ў сацсетках больш небяспечныя за расійскія тэлеканалы? Што не так з сайтам “Вместе с Россией”, дамен якога належыць расійскай амбасадзе ў Беларусі? Да чаго прывядуць змены ў заканадаўства, датычныя крытыкі дзяржорганаў і сітуацыі ў краіне? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае дырэктар па даследаваннях цэнтра EAST эксперт iSANS Андрэй Елісееў.
Трансляцыю можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", Twitter.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.