Антыкрызісны ўпраўляючы падбухторваў фірму да хабару ў $100 тысяч (відэа)

Як паведамляе БелаПАН са спасылкай на прэс-службу КДБ, дзяржаўны антыкрызісны ўпраўляючы меў інфармацыю аб праверцы банкруцтва адной з камерцыйных структураў Магілёва. Ён пераканаў заснавальніка фірмы , што можа паспрыяць у спыненні праверкі. Для гэтага ён і хацеў перадаць чыноўнікам аддзела па санацыі і банкруцтве, якія праводзяць праверку, 100 тысяч долараў.



Антыкрызісны ўпраўляючы затрыманы пры атрыманні часткі гэтай сумы ў памеры 30 тысяч долараў.



Падазраванага ўзялі пад варту. На яго пачалі крымінальную справу. Высвятляюцца іншыя эпізоды яго супрацьпраўнай дзейнасці.



Фота — bankoboev.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі