Анжаліка Агурбаш "не можа сабой налюбавацца"
"Міс Беларусь — 1988" і прадстаўніца Беларусі на "Еўрабачанні-2005" Анжаліка Агурбаш паведаміла ў сваім instagram, што "не можа сабой налюбавацца". Маецца на ўвазе новы вобраз 48-гадовай спявачкі, над якім папрацавалі стылісты дзень таму. Арфаграфія захавана:
"Я не магу налюбавацца сваім новым вобразам і адысці ад люстэрка! Бо нерэальнае — не проста рэальна, яно цудоўнае! Незабыўныя эмоцыі, чароўнага пераўвасаблення..."
У 1990-х Анжаліка Агурбаш, тады яшчэ Ліка Ялінская спявала ў "Верасах". У 2005 годзе выступіла на "Еўрабачанні" з песняй "Love Me Tonight". Прадзюсаваў спявачку сам Філіп Кіркораў. Стаўшы жонкай расійскага "калбаснага" алігарха Мікалая Агурбаша спявачка спрабавала скарыць расійскую поп-сцэну. Гэтым жа займаецца і цяпер. Магчыма, у новым вобразе ў яе атрымаецца дабіцца вяршыні музычнага алімпу.
Дарэчы, як вам новая Анжаліка?