Амбасадар РБ абурыўся з'яўленнем Агурбаш на расійскім "Першым канале"
Анжаліка Агурбаш на конкурсе "Залатая нота"
З'яўленне спявачкі Анжалікі Агурбаш у эфіры "Першага канала" абурыла амбасадара Беларусі Дзмітрыя Крутога, піша Sota.
Агурбаш паказалі ў тэлесюжэце пра дзіцячы музычны конкурс "Залатая нота" 2 красавіка — у дзень святкавання стварэння саюзнай дзяржавы. На думку Крутога, гэта была спланаваная правакацыя. Пра гэта дыпламат напісаў у лісце на адрас гендырэктара тэлеканала Канстанціна Эрнста.
У 2020-м спявачка падтрымала беларускія пратэсты супраць Лукашэнкі, на яе пачалі крымінальную справу. Афіцыйны Мінск з 2021 года патрабуе выдаць Агурбаш (якая мае расійскае грамадзянства) — пакуль што беспаспяхова.
У сваім лісце беларускі амбасадар абяцае даць "Першаму каналу" кантакты "патрыятычна настроеных" беларускіх спевакоў замест Агурбаш.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.