BYPOL падазрае, што за разборкамі ў апазіцыі могуць стаяць спецслужбы
Анжаліка Агурбаш, Валерый Цапкала, Франак Вячорка / калаж Еўрарадыё
Апошнія тыдні ў асяроддзі беларускіх дэмакратычных сіл разгараецца скандал за скандалам. Палітыкі абвінавачваюць адзін аднаго ў недастатковай рашучасці, патрабуюць справаздачнасці аб працы Офіса Святланы Ціханоўскай і спрачаюцца, ці варта ехаць на канферэнцыю ў Вільні, якая арганізуецца ёю.
Як выказаўся ў эфіры Еўрарадыё прадстаўнік BYPOL Аляксандр Азараў, правядзенне самой канферэнцыі — не ў інтарэсах Лукашэнкі.
"І была пастаўлена задача спецслужбам і агентуры, якая знаходзіцца за мяжой, кампраметаваць усяляк людзей, якія ў гэтым удзельнічаюць, альбо саму падзею", — кажа Азараў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.