Стала вядома, колькі мусіць заплаціць за футры Анжаліка Агурбаш

Анжаліка Агурбаш / Global Look Press​
Анжаліка Агурбаш / Global Look Press​

Служба судовых прыставаў Расіі атрымала матэрыялы эканамічнага суда горада Мінска па справе Анжалікі Агурбаш, паведамляе Officelife. Са спявачкі спагоняць 197,9 тысячы расейскіх рублёў — гэта прыкладна 6,8 тысячы беларускіх рублёў у эквіваленце.

Агурбаш таксама мусіць заплаціць выканальніцкі збор у памеры 5 тысяч расійскіх рублёў, або каля 172 беларускіх рублёў.

У базе расійскіх прыставаў чамусьці адлюстраваная не ўся сума, якую спявачка завінавацілася за футры, адзначае выданне. Раней у мінскім судзе гаварылася пра 6 мільёнаў расійскіх рублёў (амаль 207 тысяч беларускіх рублёў). Магчыма, частку тавару ў Агурбаш ужо забралі прыставы.

Як паведамляла Еўрарадыё, у 2018 годзе Белкаапсаюз заключыў з заслужанай артысткай Беларусі Анжалікай Агурбаш дамову на рэалізацыю 40 футраў. Аднак спявачка да гэтага часу не пералічыла грошы за тавар.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі