На Анжаліку Агурбаш падалі ў суд за 40 футраў
Эканамічны суд Мінска пачаў разгляд пазову "Белкаапсаюза" да індывідуальнай прадпрымальніцы Анжаліцы Агурбаш, паведамляе "Спутник".
Як выявілася ў лістападзе 2018 года прадпрыемства заключыла з заслужанай артысткай Беларусі дамову на рэалізацыю 40 футраў. Аднак дагэтуль Агурбаш не пералічыла грошы за тавар.
Белкаапсаюз хоча атрымаць назад маёмасць на 6 085 942,02 расійскага рубля (каля 83 тысяч долараў).
Ні сама артыстка, ні яе прадстаўнік у суд не з'явіліся.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.