Апостальскі нунцый: Вызваленне палітвязняў не звязанае з візітам Лукашэнкі ў Ватыкан

Апостальскі нунцый: Вызваленне палітвязняў не звязанае з візітам Лукашэнкі ў Ватыкан

Вызваленне беларускіх палітвязняў і магчымы візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Ватыкан — не звязаныя паміж сабой рэчы. Пра гэта заявіў БелаПАН апостальскі нунцый Клаўдыё Гуджэроці. Пры гэтым ён заявіў, што Папа рымскі прымаў асабісты ўдзел у гэтым працэсе.

Па словах Гуджэроці, вызваленне палітвязняў паспрыяла паляпшэнню міжнародных адносінаў, а таксама ўмацаванню міру і гармоніі ўнутры краіны. “Я рады, што беларускае грамадства ацаніла гэтыя дзеянні папы”, — адзначыў прадстаўнік Святога прастола.

Што да магчымага візіту Лукашэнкі з Ватыкан у верасні 2015 года, то хутчэй за ўсё ён не адбудзецца. У практыцы Святога прастола не прынятыя аўдыенцыі ў папы палітычных лідараў напярэдадні выбараў у іх краінах. Дый сам Лукашэнка не звяртаўся з просьбай аб аўдыенцыі, “каб нікога не ставіць у недарэчнае становішча”.

Пра гатоўнасць Ватыкана прыняць беларускага кіраўніка заяўляў кардынал П’етра Паралін падчас візіту ў Мінск у сакавіку гэтага года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі