Apple прэзентаваў новую мадэль iPhone

CEO Apple Цім Кук на прэзентацыі новай мадэлі iPhone / Reuters

CEO Apple Цім Кук на прэзентацыі новай мадэлі iPhone / Reuters / Reuters

Apple прадставіў новую серыю iPhone. 15-ы смартфон кампаніі мае тытанавы корпус і палепшаныя магчымасці прайгравання відэагульняў, піша Reuters. Акрамя таго, ён павінен быць "хутчэй".

Тытан робіць iPhone 15 лягчэй і трывалей папярэдніх мадэляў. Новая мадэль таксама мае універсальны порт для зарадкі USB-C, які ўжо ўкаранёны ў ноўтбукі MacBook і планшэты iPad, а таксама ў новае пакаленне навушнікаў Apple AirPods Pro 2.

На прэзентацыі прадстаўнікі Apple таксама паведамілі, што iPhone 15 Pro можа здымаць тое, што называецца "прасторавым відэа". Для гэтага трэба будзе задзейнічаць дзве камеры прылады.

iPhone 15 каштуе 799 даляраў, iPhone 15 Plus - ад 899 даляраў, а серыя Pro - ад 999 даляраў. Продажы стартуюць 22 верасня.

Reuters адзначае, што iPhone па-ранейшаму забяспечвае Apple больш чым палову ўсіх продажаў, хоць сусветны рынак смартфонаў у апошні час рэзка скараціўся. Пры гэтым пастаўкі Apple сярод усіх буйных вытворцаў скараціліся менш за ўсё.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі