Апублікаваны вопіс сакрэтных дакументаў, якія выяўленыя ў рэзідэнцыі Трампа

Дональд Трамп / Reuters
Дональд Трамп / Reuters

ФБР знайшло ў рэзідэнцыі Дональда Трампа дакументы пад грыфамі "канфідэнцыйна", "сакрэтна" і "цалкам сакрэтна". Вопіс апублікаваў суд па Паўднёвай акрузе штата Фларыда 2 верасня.

Усяго было больш за 11 тысяч урадавых дакументаў. З іх 18 — "цалкам сакрэтныя", 54 — "сакрэтныя" і 31 — "канфідэнцыйныя". Грыф "цалкам сакрэтна" пазначае самыя глыбокія таямніцы ЗША.

Таксама знайшлося 48 пустых тэчак, якія пазначаныя як тыя, што змяшчаюць сакрэтную інфармацыю. Яшчэ 40 пустых тэчак з пазнакай аб канфідэнцыйнасці дакументаў.

Мяркуючы па вопісу, Трамп захоўваў гэтыя дакументы разам з газетнымі выразкамі, кнігамі. У паліцах было нават "тры прадметы адзення".

Ператрусы ў Трампа прайшлі ў пачатку жніўня па падазрэнні, што ён вярнуў дзяржаве не ўсе сакрэтныя дакументы пасля свайго прэзідэнцтва. З гэтай нагоды вядзецца крымінальнае расследаванне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі