Арганізатараў “Оскара” абвінавацілі ў расізме і сэксізме

Усе 20 намінантаў у асноўных акцёрскіх катэгорыях сёлета — белыя. У намінацыях для рэжысёраў і сцэнарыстаў няма ніводнай жанчыны.

У выніку Акадэмія кінамастацтваў трапіла пад сур’ёзную крытыку.

Тым не менш прэзідэнт акадэміі Шэрыл Бун Айзэкс заявіла, што ганарыцца спісам намінантаў і што ў справе разнастайнасці прадстаўнікоў расавых, этнічным і іншых груп у складзе акадэміі назіраецца істотны прагрэс.

Шэрыл Бун Айзэкс — першы прэзідэнт акадэміі афраамерыканскага паходжання. Паводле яе словаў, арганізацыя мае цвёрды намер прадстаўляць самыя розныя пункты гледжання і светапогляды.

Пасля таго як быў абвешчаны спіс намінантаў, у сацыяльных сеткаў узнялася хваля крытыкі пад хэштэгам #OsrarsSoWhite (“Оскар” такі белы”).

Многія здзіўленыя, што ў спіс не трапілі рэжысёр Ава Дзю Вернай, які зняў біяграфію Марціна Лютэра Кінга “Сельма”, а таксама выканаўца галоўнай ролі ў гэтым фільме Дэвід Айелова.

Аднак Шэрыл Бун Айзэкс адзначае, што “Сельма” вылучаны на найлепшы фільм году. Яна дадала, што калі акадэмія робіць намаганні, каб зрабіць свій склад больш разнастайным, тое самае павінна зрабіць і ўся кінаіндустрыя.

Амерыканская акадэмія кінамастацтваў складаецца з 15 гільдыяў. Кожная гільдыя галасуе толькі ў сваёй катэгорыі: акцёры выбіраюць найлепшых акцёра і акторку, рэжысёры — найлепшага рэжысёра.

“Найлепшы фільм” — адзіная катэгорыя, па якой галасуюць усе сябры акадэміі.

Максімальную колькасць намінацыяў — па дзевяць — атрымалі фільмы “Гранд Атэль Будапешт” і “Бёрдмэн”, інфармуе ВВС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі