Аргкамітэт Нацыянальнага кангрэсу перадасць свае паўнамоцтвы Радзе БНК

Аргкамітэт Нацыянальнага кангрэсу перадасць свае паўнамоцтвы Радзе БНК

У Мінску скончылася ўстаноўчая сесія Беларускага нацыянальнага кангрэсу. Арганізатары правялі яе каля помніка Янку Купалу, бо не змаглі атрымаць ў арэнду ні адно памяшканне.

Сход, у якім удзельнічалі 100-150 чалавек, працягваўся каля гадзіны. Дэлегаты кангрэсу прынялі заяву "Стан дзяржавы і нацыі", а таксама платформу рэформаў. Акрамя таго, яны прынялі заяву пра аб'яданне дэмакратычных сілаў.

Сход вырашыў, што цяпер паўнамоцтвы перайшлі ад аргкамітэта Беларускага нацыянальнага кангрэсу (БНК) да Рады БНК. У яе, як заявіў Уладзімір Някляеў, увойдуць прадстаўнікі беларускіх рэгіёнаў.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі