Архівы КДБ са справамі рэпрэсаваных у 1930-х гадах адкрыюць не раней за 2081 год

Архівы КДБ са справамі рэпрэсаваных у 1930-х гадах адкрыюць не раней за 2081 год

Гісторык-архівіст Зміцер Дрозд атрымаў адказ з Адміністрацыі прэзідэнта на просьбу перадаць справы рэпрэсаваных у 1930-х гадах у агульнадаступныя архівы. Паводле закона “Аб архіўнай справе і справаводстве”, інфармацыя пра справы старэйшыя за 75 гадоў не адносіцца да асабістай таямніцы грамадзян і мусіць адкрывацца. Але беларускія чыноўнікі чамусьці вырашылі, што адлік гэтага тэрміну трэба пачынаць не з моманту вынясення карнага прысуду, а з моманту рэабілітацыі асуджаных. То бок падрабязнасці спраў рэабілітаваных будуць закрытыя мінімум да 2035 года, а ў агульнадаступныя архівы іх не збіраюцца перадаваць як мінімум да 2081 года. А адпаведна, справы рэпрэсаваных сваякоў здолеюць пабачыць хіба толькі іх праўнукі.

Навошта трэба адкрываць падрабязнасці спраў рэпрэсаваных у 1930-я гады беларусаў, ці не будуць сваякі рэпрэсаваных помсціць сваякам тых, хто пазначаны ў дакументах, як даносчык, і што на гэты конт гаворыць досвед нашых суседзяў, абмеркавалі са Змітром Драздом у эфіры Еўрарадыё.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі