Армія Малі пачала штурм захопленага джыхадыстамі гатэля

Армія Малі пачала штурм захопленага джыхадыстамі гатэля

Гатэль Radisson Blu у сталіцы Малі Бамака стаў аб’ектам тэрарыстычнай атакі: туды трапіла група джыхадыстаў з 10 чалавек і ўчыніла страляніну на сёмым паверсе будынка. 170 чалавек трапілі ў закладнікі — гэта 140 гасцей і 30 супрацоўнікаў. Забіта 9 чалавек. Сярод закладнікаў грамадзяне Францыі, Турцыі, ЗША і Кітая. 

Тэрарысты адпусцілі некалькі чалавек, якія змаглі прачытаць Каран.

Паводле The Independent, узброеныя людзі прыбылі ў гатэль на аўтамабілях з дыпламатычнымі нумарамі.

Перад Radisson Blu, які карыстаецца папулярнасцю сярод турыстаў, выстаўлены кардон бяспекі. Паведамляецца, што армія Малі пачала штурм.

Сёлета ў пачаткі жніўня баевікі напалі на гатэль Біблас у малійскім горадзе Севарэ. Там жылі члены місіі ААН па ўрэгуляванні сітуацыі ў Малі. Пяць міратворцаў і чацвёра салдат памерлі ў выніку атакі, піша korrespondent.net

Фота: tripadvisor.fr

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі