"Арсенал" у даданыя хвіліны вырваў перамогу ў матчы з "Лестэрам" (відэа)
"Арсенал" у даданыя хвіліны вырваў перамогу ў матчы з "Лестэрам" — 2:1. Джэймі Вардзі адкрыў лік з пенальці на 45-й хвіліне. З 54-й "Лестэр" гуляў у меншасці — быў выдалены Дэні Сімпсан. Гэта ў пэўнай ступені дапамагло "Арсеналу". На 70-й Тэа Уолкат зраўнівае лік, а на 95-й хвіліне Дэні Уэлбек прыносіць перамогу камандзе Арсена Венгера.
У выніку барацьба за золата англійскай прэм'ер-лігі абвастраецца. У "Лестэра" засталося 53 ачкі, у "Арсенала" і "Тотэнхэма" стала па 51, 47 ачкоў мае "Манчэстар Сіці". З учорашніх матчаў адзначым гасцявую перамогу "Тотэнхэма" над "Манчэстар Сіці" — 2:1, а таксама разгром, які ўчыніў "Ліверпуль" таксама ў гасцях "Астан Віле" — 6:0.