Метролагі Оршы зарабілі на Volkswagen Passat Lim Trendline на дэпазітах

Аршанскі цэнтр стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі аб’яўляе тэндар на куплю аўтамабіля амаль за 25 тысяч еўра. Новы Volkswagen Passat Lim Trendline набываюць для начальніка цэнтра. Аплачваюць набытак — з асабістых сродкаў!



Еўрарадыё спыталася, адкуль ў прадпрыемства столькі грошай.



“Мы самае маленькае прадпрыемства ў Беларусі: у нас працуе толькі 47 чалавек, і кошты ў нас ніжэй за віцебскія разы ў тры. Усе да нас едуць, столькі заказаў! Вось глядзіце, паверка алкатэстэраў каштуе 50 тысяч, паверка манометра — 80 тысяч рублёў. За мінулы месяц мы зарабілі каля 1 мільярда рублёў!” — кажа супрацоўніца цэнтра ў каментары Еўрарадыё.



Да таго ж, як высвятляецца, заробленыя грошы цэнтр кладзе на дэпазіт — у рублях пад адсоткі. У 2013 годзе, кажуць, зарабілі на адсотках каля 200 мільёнаў рублёў.



Фота — news.vitebsk.cc
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі