Арт-менеджарку Ксенію Тырсікаву арыштавалі на 15 сутак
У Савецкім судзе Мінска асудзілі арт-мэнэджарку Ксенію Тырсікаву. Ёй прысудзілі 15 сутак арышту.
Дзяўчыну прызналі вінаватай ў “незаконным пікетаванні” і “непадпарадкаванні міліцыі” (артыкулы 24.23 і 24.3 КаАП адпаведна).
Як паведамляла Еўрарадыё, затрымалі яе дома ўвечары 14 траўня.
Тырсікава — аўтарка часопіса пра сучаснае мастацтва Chrysalis Mag. Яна таксама вядзе анлайн-курс "Макіяж для сябе".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.