Артэфакты змагання: чым жыве музей Вольнай Беларусі — эфір

Наталля Задзяркоўская

Наталля Задзяркоўская / Еўрарадыё

Музей Вольнай Беларусі, які ўжо некалькі гадоў працуе ў цэнтры Варшавы, — гэта не толькі памяшканне, дзе адбываюцца розныя культурніцкія імпрэзы, канферэнцыі, прэзентацыі ды тэатральныя прэм’еры. Гэта і сапраўдны музей, які цягам усяго часу свайго існавання збірае экспанаты для будучых экспазіцый. І ўжо сабраная немалая калекцыя розных цікавостак.

Як прайшоў 2024 год для музея Вольнай Беларусі і чым ён быў адметны? Ці шмат экспанатаў сабрана ў музеі і з чаго складаецца калекцыя? Ці адпавядае беларускі музей за мяжой чаканням беларусаў і што плануецца змяніць у яго працы? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае кіраўніца музея Вольнай Беларусі, адказная за сацыяльныя і культурныя пытанні ў Народным антыкрызісным упраўленні Наталля Задзяркоўская ў 15:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі