Арына Сабаленка ў Сіднэі прайграла восьмай ракетцы свету
На тэнісным турніры ў аўстралійскім Сіднэі першая ракетка Беларусі Арына Сабаленка выбыла ўжо ў першым крузе адзіночнага разраду, піша tut.by.
На старце спаборніцтваў Сабаленка (11е месца ў рэйтынгу WTA) сустракалася з восьмай ракеткай планета Петрай Квітавай з Чэхіі. Наша суайчынніца саступіла саперніцы ў двух сэтах — 1:6, 5:7. Матч працягваўся 1 гадзіну 20 хвілін.
У перапынку пасля першага сэта Сабаленка паскардзілася на сонца, якое сляпіла яе пры падачы мяча. У выніку першую партыю чэшка выйграла ўсяго за 23 хвіліны.
У другім сэце беларуска спярша выйгравала (3:1), але ўсё ж саступіла Квітавай.
.@Petra_Kvitova needs just 23 minutes to close out the first set, 6-1.#SydneyTennis pic.twitter.com/Au0bHOnqVy
— WTA (@WTA) January 8, 2019
.@Petra_Kvitova is through to the second round!⁰⁰
— WTA (@WTA) January 8, 2019
Bests Sabalenka 6-1, 7-5#SydneyTennis#SydneyTennis pic.twitter.com/5nNgWIdh6i