Арына Сабаленка выйшла ў наступны круг тэніснага турніру ў Дубаі
Арына Сабаленка / Reuters
Беларуская тэнісістка і другая ракетка свету Арына Сабаленка выйграла першую партыю на турніры ў Дубаі (ААЭ). Яе суперніцай была ўкраінская спартсменка Марта Касцюк (31-е месца ў рэйтынгу WTA ).
Сабаленка хапіла двух сэтаў, каб выйграць партыю. Яны скончыліся з лікам 6:4, 6:1. Тэнісісткі правялі на корце 1 гадзіну 15 хвілін.
Саперніцай Сабаленкі ў другім крузе будзе прадстаўніца Чэхіі Пятра Квітава (25).
Учора стартавала на турніры і яшчэ адна беларуска — Вікторыя Азаранка (17-е месца ў рэйтынгу WTA), але няўдала. Азаранка прайграла расіянцы Вераніцы Кудэрметавай (31).
Sealed with a
— wta (@WTA) February 15, 2022
The No.1 seed @SabalenkaA is safely through in Dubai!#DDFTennis pic.twitter.com/mkEuNh4U6x
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.