Арыштаваны рэдактар зачыненай газеты “Згода”
Мінскі гарадскі суд аднавіў крымінальную справу супраць былога намесніка галоўнага рэдактара газеты “Згода” Аляксандра Здзвіжкова. Яго абвінавачваюць у “распальванні рэлігійнай варожасці”.
Пра гэта “Нашай Ніве” паведаміў галоўны рэдактар газеты “Новы час” Аляксей Кароль. 30 снежня ён атрымаў пазоў з’явіцца 11 студзеня ў суд па гэтай справе ў якасці сведкі.
Крымінальная справа супраць Здзвіжкова і газеты “Згода” была распачата ў 2006 годзе, напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў, за змяшчэнні ў выданні карыкатураў на прарока Мухамеда, якія раней былі надрукаваныя ў дацкай прэсе. “Згоду” тады зачынілі, а скончыць справу супраць Здзвіжкова не змаглі, бо той на пэўным этапе следства некуды знік.
Дзе ён знаходзіўся да гэтай пары, ніхто не ведае. Суд тады пастанавіў прыпыніць следства з-за адсутнасці галоўнага абвінавачанага. Аляксей Кароль кажа, што змог датэлефанавацца ў Мінскі гарадскі суд, дзе яму паведамілі, што Здзвіжкоў знаходзіцца пад арыштам, але не ўдакладнілі з якога часу.
Частку сведкаў выклікалі на 14 студзеня. Паводле гэтага артыкула былому намесніку рэдактара пагражае да пяці гадоў пазбаўлення волі.