Асуджаная група браканьераў, супраць якой завялі 17 крымінальных спраў

Браканьеры забілі больш за 15 казуль, лася і аленя / mvd.gov.by​
Браканьеры забілі больш за 15 казуль, лася і аленя / mvd.gov.by​

Суд Чэрвенскага раёна ў чацвер, 11 лістапада, абвясціў прысуды 7 беларусам — фігурантам 17 крымінальных спраў за незаконную здабычу дзікіх жывёл, іх разробліванне і транспартаванне, а таксама незаконнае захоўванне боепрыпасаў, паведамляе МУС у чацвер.

Чацвёра актыўных удзельнікаў групы прысуджаныя да пазбаўлення волі на тэрмін ад 2 да 3 гадоў, астатнія — да папраўчых работ на той жа тэрмін і вялікіх штрафаў.

Кіраўнік буйной камерцыйнай фірмы, некалькі прадпрымальнікаў і іх прыяцелі вялі забароненае паляванне ў Чэрвенскім і Бярэзінскім раёнах. За год яны здабылі больш за 15 казуль, лася і аленя. Нанесеная прыродзе шкода перавысіла 75 тысяч рублёў.

"Браканьеры дзейнічалі вельмі асцярожна. Яны заходзілі са зброяй у лес толькі ў сезон палявання і з адпаведнымі дакументамі. Аднак з дазволам на здабычу, да прыкладу, пушнога звера палявалі на капытных. Сяброўскія адносіны з мясцовымі жыхарамі дазвалялі разлічваць, што іх папярэдзяць аб магчымым з'яўленні старонніх", — распавялі ў МУС.

У арсенал браканьераў уваходзілі радыёстанцыі, навігацыйныя нашыйнікі для сабак, начная оптыка для зброі і цеплавізійныя прыцэлы. Такое абсталяванне дазваляла ім у тым ліку не трапіць у аб'ектыў фотапастак. У зламыснікаў таксама канфіскаваныя некалькі няўлічаных гладкаствольных стрэльбаў з боепрыпасамі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі