Асуджаны адміністратар суполкі "За адзіную дзяржаўную мову ў Беларусі!"
Уладзімір Буцькавец / t.me/viasna96
Адміністратара суполкі “За адзіную дзяржаўную мову ў Беларусі!” Уладзіміра Буцькаўца асудзілі на 3 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму. Як піша @viasna96, яго абвінавацілі ў адміністраванні суполкі ў “ВКонтакте” і ў стварэнні "экстрэмісцкага фармавання". Крымінальную справу разглядаў Гомельскі абласны суд (суддзя — Руслан Царук).
Летам мінулага года Буцькаўца звольнілі з Гомельскага лясгасу як "палітычнага". У жніўні інфармацыйную прадукцыю суполкі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі", а пасля — і "экстрэмісцкім фармаваннем". Пра затрыманне Уладзіміра Буцькаўца стала вядома ў верасні 2022-га. Спачатку былі 7 сутак адміністрацыйнага арышту за "распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў". Пасля ўзнікла крымінальная справа.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.