Асуджаныя наркагандляры ў Беларусі будуць насіць спецыяльную форму

Асуджаныя наркагандляры ў Беларусі будуць насіць спецыяльную форму

У беларускіх калоніях з'явіцца спецыяльная форма для асуджаных за незаконны абарот наркотыкаў. Пра гэта заявіў журналістам начальнік Дэпартамента выканання пакаранняў (ДВП) МУС Беларусі Сяргей Дарошка.

Па яго словах, якія перадае БЕЛТА, сёлета асуджаныя наркагандляры будуць мець на вопратцы спецыяльны знак — зялёную нашыўку. Асобная форма для іх будзе ўведзеная з наступнага года. Якога колеру будзе гэтая форма, пакуль не вядома.

Цяпер у нашай краіне ёсць дзве папраўчыя калоніі менавіта для асуджаных за незаконны абарот наркотыкаў. Агулам у месцах пазбаўлення волі цяпер знаходзіцца каля 4500 чалавек, асуджаных па гэтым артыкуле.

Акрамя таго, Сяргей Дарошка распавёў, колькі каштуе ўтрыманне зняволеных. Утрыманне аднаго асуджанага ў калоніі складае ў месяц 1 млн 877 тысяч рублёў. Утрыманне дзяцей у дзіцячых выхаваўчых калоніях у месяц абыходзіцца ў 10 млн 225 тысячы рублёў. Гэтая разбежка тлумачыцца тым, што дзеці ў месцах пазбаўлення волі, у следчых ізалятарах, у калоніях харчуюцца сокамі, малаком і г.д.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі