“Атлетыка” на сваім полі падзяліў ачкі з “Рэалам”. Відэа
Мадрыдскае дэрбі скончылася “сухой” нічыёй.
Футбольны клуб “Атлетыка” не змог перайграць “Рэал” на ўласным стадыёне “Вінсэнтэ Кальдэрон”. Матч ¼ фіналу Лігі чэмпіёнаў прайшоў 14 красавіка. Бітва дваіх мадрыдскіх тытанаў скончылася з лікам 0:0. У той жа час турынскі “Ювентус” у сябе дома мінімальна перамог “Манака” — 1:0. Пераможны гол забіў Артура Відаль.
Матчы ў адказ адбудуцца 22 красавіка.
Сёння ж пройдуць яшчэ два чвэрцьфінальныя спарынгі Лігі чэмпіёнаў УЕФА: “Порту” згуляе з “Баварыяй”, а ПСЖ — з “Барселонай”. Першы з гэтых паядынкаў пакажа тэлеканал “Беларусь 2” (пачатак у 21.40), а другі — “Беларусь 5” (пачатак у 21.35).