Атрымаць шэнгенскую візу будзе яшчэ складаней
Падаць дакументы на візу можна будзе толькі па месцы жыхарства
З 2 кастрычніка атрымаць шэнгенскую візу беларусам будзе яшчэ складаней. Яны змогуць падаць дакументы ў візавыя цэнтры толькі па месцы жыхарства.
Гэта значыць, што ў Візавых Цэнтрах Мінска, Магілёва і Гомеля прымуць толькі грамадзян Беларусі, зарэгістраваных па месцы жыхарства ў Мінскай, Магілёўскай, Гомельскай і Віцебскай абласцях.
У Візавых Цэнтрах Брэста, Баранавічаў і Пінска прымуць грамадзян Беларусі, зарэгістраваных па месцы жыхарства ў Брэсцкай вобласці.
І толькі ў Візавых Цэнтрах Гродна і Ліды прымуць усіх беларусаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.