Аўкцыён, на якім хацелі прадаць лецішча Багінскай, не адбыўся

Аўкцыён, на якім хацелі прадаць лецішча Багінскай, не адбыўся

Аўкцыён у Смалявічах, на якім хацелі прадаць лецішча Ніны Багінскай, не адбыўся — не знайшлося патэнцыйных пакупнікоў. Стартавая цана была 10 000 рублёў, інфармуе Радыё Свабода. Улады меркавалі такім чынам спагнаць з 69-гадовай жанчыны штраф за ўдзел у вулічных акцыях на агульную суму 7 000 рублёў.

У сераду каля Смалявіцкага выканкама прайшоў пікет у падтрымку Ніны Багінскай. У ім паўдзельнічала сама Багінская, яна трымала бел-чырвона-белы сцяг. Таксама там была рэжысёрка Вольга Мікалайчык, якая трымала плакат з надпісам "Дача СТ "Геолаг" канфіскаваная незаконна. Продажу — не!". Прысутнічала і праваабаронца Наталля Гарачка. На ўдзельнікаў несанкцыянаванай вулічнай акцыі склалі пратаколы.

Аўкцыён, на якім хацелі прадаць лецішча Багінскай, не адбыўся
Фота: svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі