Аўстралія абвінаваціла Расію ў стварэнні і распаўсюдзе віруса NotPetya
Аўстралія абвінаваціла Расію ў стварэнні і распаўсюдзе віруса NotPetya. З такой заявай выступіў аўстралійскі міністр па справах праваахоўных органаў і кібербяспецы Энгус Тэйлар. Паводле яго слоў, урад Аўстраліі прыйшоў да такой высновы, грунтуючыся на інфармацыі разведвальных агенцтваў, а таксама пасля кансультацый з уладамі ЗША і Вялікабрытаніі. “Улады Расіі падтрымлівалі зламыснікаў, адказных за інцыдэнт”, — цытуе словы Тэйлара РІА “Новости”.
Раней з падобнымі заявамі выступіў Белы дом і дзяржміністр брытанскага МЗС лорд Тарык Ахмад. Улады Расіі абвінавачанні абвяргаюць, называюць іх “бяздоказнымі і беспадстаўнымі”.
Глабальная атака віруса-вымагальніка NotPetya адбылася ў чэрвені 2017 года. Найбольш пацярпела Украіна. Вірус атакаваў камп’ютары дзяржаўных органаў і кампаній.