Аўстралійская сям'я ўпрыгожыла дом самай доўгай у свеце гірляндай

Як адзначае РБК, Рычардсы такім чынам пабілі ўласны рэкорд, пастаўлены ў 2001 годзе. Тады колькасць лямпачак у гірляндзе, якая ўпрыгожыла дом Рычардсаў, склала больш за 330 тысяч штук. Сёлета сям'я ўпрыгожыла дом гірляндай, якая налічвае больш за 502 тысячы рознакаляровых лямпачак.



Дарэчы, Рычардся адкрываюць свой дом для наведнікаў на Каляды, каб сабраць грошы на дабрачынныя мэты. Адной з першых адгукнулася кампанія, якая прадастаўляе ім электрычнасць — яна ахвяравала 2300 долараў.



Фота — guinnessrecord.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі