Аўтакатастрофа ў Аршанскім раёне: загінула 8 чалавек (фота)
Яшчэ 11 чалавек пацярпелі.
Паведамленне пра дарожнае здарэнне паступіла ў МНС 28 ліпеня а 7.16. Непадалёк ад вёскі Бабінічы сутыкнуліся дзве машыны — легкавік “Опель-Амега-караван” і мікрааўтобус “Мерседэс-Спрынтэр”.
У “Опелі” з расійскімі нумарамі знаходзіліся 5 чалавек, усе загінулі на месцы. У “Мерседэсе”, зарэгістраваным ва Украіне, ехала 14 чалавек, трое з іх загінулі, 11 астатніх ратавальнікі дасталі з машыны пры дапамозе гідраўлічнага інструменту, інфармуе прэс-служба МНС.
Пацярпелых шпіталізавалі ў Аршанскую гарадскую лякарню №1. Асобы загінулых высвятляюцца, пацярпелыя — з Адэскай вобласці Украіны.
Прычыны і абставіны ДТЗ высвятляюцца, з пацярпелымі працуюць спецыялісты псіхалагічнай службы МНС.