Аўтамабільнае паліва ў Беларусі падаражэе на 5-10%

Газета "Белорусы и рынок" адзначае, што сёлета канцэрн "Белнафтахім" некалькі разоў уносіў ва ўрад прапановы аб неабходнасці павысіць цэны на аўтамабільнае паліва. Аднак рашэнне адкладвалася. Адна з верагодных прычын — нядаўні хакейны чэмпіянат свету ў Мінску.



Нагадаем, у апошні раз цэны на паліва ў Беларусі павышаліся 28 снежня 2013 года, у сярэднім на 2%.



Чакаецца, што ў бліжэйшы час цэны на аўтамабільнае паліва могуць павялічыцца як мінімум на 5%. Аднак паралельна абмяркоўваецца пытанне аб павышэнні акцызнага падатку на аўтамабільнае паліва. Калі такое рашэнне будзе прынята, то цэннікі на АЗС могуць змяніцца больш адчувальна — у межах 10%.
 

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі