Аўтаматчыкі захапілі аддзяленне міліцыі ў Краматорску і выкралі начальніка
Невядомыя людзі ў камуфляжнай вопратцы, узброеныя аўтаматамі, захапілі гараддзел міліцыі ва ўкраінскім горадзе Краматорску.
Начальніка гараддзела Віталя Калупая павезлі ў невядомым кірунку, адзначае УНІАН. Байцы, якія захапілі будынак міліцыі, патрабуюць выдаць ім зброю. Яны паводзяць сябе нахабна і бесцырымонна.
Фота — 6264.com.ua