Аўтобус — 65 капеек, метро — 70: у Мінску даражэе праезд у гарадскім транспарце

У Мінску даражэе праезд / Еўрарадыё
У Мінску даражэе праезд / Еўрарадыё

У Мінску падвысіцца кошт праезду ў гарадскім грамадскім транспарце. Падаражэнне складзе 5 капеек, як і ў рэгіёнах. Пра са спасылкай на Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю піша TUT.by.

Рашэнне пра падаражанне Мінгарвыканкам, як плануецца, прыме ў бліжэйшы час. Чысло, з якога падаражэе праезд, не паведамляецца, аднак чакаецца, што гэта адбудзецца на наступным тыдні.

Талончык на адну паездку ў аўтобусе, тралейбусе і трамваі будзе каштаваць 65 капеек, а жэтон метро — 70 капеек. Адпаведна, да 65 капеек на наземным гарадскім транспарце і да 70 капеек у метро падаражэе правоз ручной паклажы. На пяць капеек падаражэе і праезд у аўтобусах-экспрэсах, і талончык пры продажы кіроўцам.

Аб падаражэнні праезду ў грамадскім транспарце ўжо абвешчана ў Брэсцкай, Гродзенскай, Гомельскай і Мінскай абласцях. У Брэсцкай вобласці тарыфы паднялі з 11 снежня, у іншых кошт праезду павышаецца з 15 снежня.

У Мінску праезд апошні раз даражэў 1 лістапада 2017 года, таксама на 5 капеек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі