Аварыя на МКАД: кіроўца ўрэзаўся ў слуп (фота)
Здарэнне адбылося ў суботу ў вечары на 53-м кіламетры мінскай кальцавой аўтадарогі.
Легкавік “Пежо-405” сутыкнуўся з мачтай вулічнага асвятлення. Супрацоўнікі МНС выратавалі кіроўцу, дастаўшы яго з салону разбітай машыны пры дапамозе гідраўлічнага інструменту. Кіроўца быў шпіталізаваны з траўмамі рознай ступені цяжкасці, інфармуе прэс-служба МНС.
ДАІ праводзіць разбіральніцтва па факце аварыі.