Аварыя ў Астраўцы пакінула без вады на дзевяць гадзін хлебазавод і аўтапарк
Без халоднага забеспячэння засталіся 28 сакавіка хлебазавод "Філіял камбіната кааператыўнай прамысловасці Астравецкага райспажыўтаварыства" і аўтамабільны парк філіяла ААТ "Гроднааблаўтатранс". Як паведамляе прэс-служба Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС, прычынай стаў прарыў трубы дыяметрам 150 мм.
Паведамленне пра аварыю ратавальнікі атрымалі ў 6.15 раніцы. Ліквідаваць яе і аднавіць падачу вады ўдалося больш чым праз дзевяць гадзін — у 15.50.
Падчас рамонту тэхналагічны працэс на хлебазаводзе не перапыняўся, бо там ёсць рэзервовы запас вады на суткі.
Прычына аварыі стаў знос трубаў: яны папросту праржавелі.