"Аварыю срэбнай машыны" Уорхала прадалі за 105 мільёнаў долараў (фота)

Яна мае памеры 2,4 метры ў даўжыню і 4 метры ў вышыню ды складаецца з дзвюх частак. На левы бок карціны Эндзі Уорхал (1928 — 1987) нанёс метадам шоўкаграфіі 15 фотаздымкаў аўтамабіля, які пратараніў дрэва. Правая частка — пустая.



Карціну прадалі на аўкцыёне Sotheby's у Нью-Ёрку. Яна ўваходзіць у серыю з чатырох карцін пад агульнай назвай "Смерць і катастрофа". Толькі "Аварыя срэбнай машыны" знаходзіцца ў прыватнай калекцыі, іншыя тры працы выстаўленыя ў музеях ЗША, Швейцарыі і Аўстрыі, інфармуе РІА "Новости".



Нагадаем, што ўчора іншую працу Эндзі Уорхола, якая мае назву "Кока-Кола", прадалі за 57 мільёнаў долараў. Гэты твор быў напісаны ў 1962 годзе і ўяўляе сабой чорна-белую выяву бутэльку "Колы" ў чалавечы рост.
 

Фота — AFP
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі