Авіярэйс з Варшавы ў Хургаду атрымаў паведамленне пра бомбу

Авіярэйс з Варшавы ў Хургаду атрымаў паведамленне пра бомбу

Самалёт, які накіроўваўся з Варшавы ў Хургаду, здзейсніў экстраную пасадку ў балгарскім аэрапорце Бургас. Прычынай стала паведамленне, што на борце самалёта знаходзіцца бомба, піша gazeta.pl.

Сігнал пра бомбу паступіў каля 6-й гадзіны паводле мясцовага часуе. Пілоты запрасілі экстранную пасадку на тэрыторыі Балгарыі.

Паведамляецца, што пра бомбу на борце заявіў 64-гадовы пасажыр самалёта. Па словах відавочцаў, на якія спасылаецца gazeta.pl, гэта мог быць недарэчны жарт. Тым не менш, у самалёт увайшлі антытэрарыстычныя падраздзеленні, якія затрымалі мужчыну. Цяпер яго дапытваюць праваахоўныя органы.

Улады Балгарыі ў сувязі з інцыдэнтам абвясцілі контртэрарыстычны рэжым, аэрапорт Бургаса ачэплены паліцыяй.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі