Азаранка не змагла дагуляць матч на "Ралан Гарос" з-за траўмы калена

Азаранка не змагла дагуляць матч на "Ралан Гарос" з-за траўмы калена

У Парыжы аднавіўся тэнісны турнір "Ралан Гарос". Беларуска Вікторыя Азаранка (№5 у сусветным рэйтынгу) у стартавым паядынку сустракалася з італьянкай Карын Кнап, але дагуляць матч ёй перашкодзіла траўма калена.

У другой партыі правае калена Азаранка забалела настолькі моцна, што яна нават была вымушаная ўзяць медыцынскі тайм-аўт. У трэцім сэце беларуская тэнісістка гуляла, стрымліваючы слёзы. Аднак пры ліку 3:6, 7:6, 0:4 наша суайчынніца адмовілася ад працягу спаборніцтва.

У другім раўндзе Карын Кнап сустрэнецца з латвійскай тэнісісткай Настассяй Севаставай.

З турніру выбылі і іншыя беларускія тэнісісткі, перадае БЕЛТА. Вольга Гаварцова (105) у аўторак саступіла пуэрта-рыканскай тэнісістцы Моніцы Пуіг (51) — 5:7, 3:6.

Трэцяя беларуска Аляксандра Сасновіч (98) у зацяжным трохсэтавым паядынку прайграла турэцкай тэнісістцы Чагле Буюкакчай (83) — 7:5, 6:7, 2:6.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі