Азаранка выйшла ў 4-ты раўнд US Open (відэа)
31 жніўня ў трэцім коле беларуска ў трох сэтах абыграла францужанку Алізэ Карнэ — 6:7 (2:7), 6:3, 6:2.
Першыя паўтара сэта правілы гульні на корце дыктавала Карнэ, але пасля ўсё стала на свае месцы: французскай спартсменцы, якая займае 28-е месца ў сусветным рэйтынгу, не хапіла досведу, каб вытрываць націск другой ракеткі свету.
У 1/8 фіналу адкрытага чэмпіянату ЗША па тэнісе Вікторыя Азаранка сустрэнецца з сербкай Анай Іванавіч (№15).
Прызавы фонд спаборніцтваў складае 25 мільёнаў 526 тысяч долараў.
Fichier sélectionné dans Sport